• ↓
  • ↑
  • ⇑
 
19:14 

Нарэшце першы іспыт прайшоў! Якое непамернае шчасьце! Дзіўнае жыцьцё: часам, каб быць шчаслівым трэба 2 дні і 2 ночы ня спаць, зубрыць, ахапіць неабсяжнае, атрымаць добрую адзнаку ў залікоўку і - ўсё!
я паўсюль бачу мастацкія прыёмы і стылістычныя сродкі! У галаве ня толькі боль (трэ больш спаць!!!), але ж і цэлае мора выразаў і вызначэньняў!
" Прочь из моей головы! здесь и так кавардак.."

11:25 

Танцы!


17:47 

Дзесьці ў Шатляндыі.. там, дзе маё сэрца...


16:51 

:write::write::write:
калі ЯНО скончыцца, я буду самым шчасьлівым чалавекам!!!! а пакуль - ла лан франсэз!

19:12 


Мы дакладна з адной гісторыі!

23:40 

А яшчэ,
каму цікава, чаму ў мяне такая назва профілю:
па-першае, я Дар'я Іванаўна, ды тут атрымліваецца contraction - Darijuana.
па-другое, калі першую літару зьмяніць на М (якая канешне мае да мяне дачыненьне), атрымаецца тое, што даволі добра можна суаднесьці з маім пажыцьцёвым становічшам. !:-)))):vv:

01:47 

летняя-лётная ноч

І як хацелася б пайсьці зараз куды-небудзь далёка-далёка, сьпяваць, танчыць, паехаць аўтаспынам, разар же, бяз усялякіх сумневаў! сустрэць старых сяброў, сядзець у лесе каля вогнішча, трымаць гітару ў руках і ... любімыя старыя песьні... А потым - у далёкія краіны, (і ня вельмі далёкія так сама))), да морачка!
Самае ж прыемнае ў тым, што ўсё гэта будзе, хаця перад гэтым трэба змагацца з іспытамі, ня спаць па начах толькі дзеля таго, каб вучыць. Дзіўна, але ж мне й гэта зараз падабаецца. .. .. ..

@музыка: цішыня

@темы: разважаньні

13:04 

:axe::axe::axe:
Рубім Стылістыку!
Style is choice!

11:21 

Прайшло лецейка... А якое гэта была лецейка!!!! Цэлае жыцьцё, такое цудоўнае, што не хацелася і пісаць аб гэтым... Мабыць, калі мне будзе сумна самотным восеньскім вечарам, я ўзгадаю самыя прыемныя моманты гэтага лета, прыгоды, вагдроўкі....
А зараз, зноў іншае жыцьцё! Верасень, экшн, творчасьць.:vv:

15:13 

У нас сягоньня Купалачка,
А ў нас заўтра Іванічка,
А хто ня быў на Купальлі,
Бадай, таго закапалі,

:)))))))))))))))))


Ой, месяц, ой, месяц, ой, да ўзыдзі ранюсенька
Ой тое той
Да ўзыдзі ранюсенька, засьвяці ясьнюсенька
Засьвяці ясьнюсенька, завядзі купалейка
Дзевачкі гуляць будуць, месяц ухваляць будуць.


А ў нас сёньня Купалачка,
А ў нас заўтра Іванічка
Купалінка – ноч маленька,
Хоць маленька, ды ўдаленька.

:cheek::cheek::cheek:

Па сьцежцы, струмяні дарог Вялікіх ды малых. Калі б даведацца я мог, Куды дайду па іх...

главная